Доўгая Дуброва
До́ўгая Дубро́ва[1] (трансліт.: Doŭhaja Dubrova, руск.: Долгая Дуброва) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Вакол лес. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 13 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 245 км ад Гомелю. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з 4 адрэзкаў доўгай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1915 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1917 годзе сяліба Доўгая Дуброва (ён жа Нова-Любімаўск) у Жыткавіцкай воласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Палескі гігант», дзейнічала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1944 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 5 жыхароў. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. 29 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаў клуб. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia