Загорбашша
Заго́рбашша[1] (трансліт.: Zahorbašša, руск.: Загорбашье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Размешчаны прыпыначны пункт Загорбашша. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 14 км на захад ад Жыткавіч, 2 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю. ГідраграфіяВакол меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца са шчыльнай забудовы 2 мерыдыянальных вуліц. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1845 годзе 679 дзесяцін зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад нямецкай акупацыі. 18 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia