Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў
Дзмітрый Падстрэлаў (нар. 6 верасня 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца албанскага «Партызані Тырана» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераЗ 2014 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзмітрый стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выхадзіў на замену. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[5]. У сезоне 2017 выступаў у асноўным за дубль магіляўчан. 3 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (5:3) і паспеў адзначыцца галявой перадачай. Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[6], хутка замацаваўся ў стартавым складзе ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. У снежні 2019 года, пасля таго як «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сезоне 2020 правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся іграком асновы, заваяваў яшчэ два чэмпіёнскія тытулы. У лютым 2023 года перайшоў у казахстанскі «Каспій»[8]. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9] і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10]. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[11]. У студзені 2024 года далучыўся да мінскага «Дынама»[12]. Правёў за клуб 38 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 7 мячоў і аддаў 5 галявых перадач. 4 студзеня 2025 года паўабаронца стаў іграком албанскага «Партызані», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады[13][14] Міжнародная кар’ераУ сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Англіі. 14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай. 23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 года супраць Балгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам за зборную. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia