Дзмітрый Андрэевіч Вашкевіч
Дзмітрый Вашкевіч (нар. 7 студзеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», выступаў у юнацкім першынстве, у 2016 годзе пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2017 года гуляў на юнацкім узроўні за мінскае «Дынама», пасля вярнуўся ў «Нёман». У чэрвені 2020 года на правах арэнды стаў іграком «Смаргоні»[3], дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся ў «Нёман», а ў красавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў складзе, звычайна на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[4]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). З лета стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2023 пачынаў у складзе «Белшыны», а ў сакавіку быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. У першы жа матчы за новую каманду атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў чэрвені гуляў толькі за дубль. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў жодзінскі клуб[6]. У пачатку 2024 года далучыўся да польскага клуба «Унія» з Сольца Куяўскага[7]. У жніўні 2024 года перайшоў у санкт-пецярбургскае «Дынама». Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia