Дзмітрый Дзмітрыевіч Іваненка
Дзмі́трый Дзмі́трыевіч Іване́нка (29 ліпеня 1904, Палтава, Украіна — 30 снежня 1994) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1927). З 1943 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па тэорыі спінораў, фізіцы атамнага ядра, квантавай і адзінай нелінейнай тэорыях поля, тэорыі гравітацыі, гісторыі фізікі. Прапанаваў пратон-нейтронную мадэль атамнага ядра (1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934, разам з І. Тамам). Прапанаваў нелінейнае абагульненне спінорнага ўраўнення Дзірака (1938). Выказаў ідэю ўзаемнага ператварэння гравітонаў у элементарныя часціцы (1944). Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з І. Я. Памеранчуком). Узнагароды
Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia