Дзмітрый Мікалаевіч Шчагрыковіч
Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. 7 снежня 1983, Салігорск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Слуцк». Клубная кар’ераУ 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ, пасля доўгі час быў футбалістам мінскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 у браму «Віцебска», тым самым выратаваўшы мінскі клуб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасля гуляў за «Белшыну» і «Мінск». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Хутка стаў адным з лідараў жодзінскага клуба, замацаваўшыся на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выступаў як цэнтральны паўабаронца). У пачатку 2013 года стаў таксама капітанам каманды, і ў сезоне 2013 правёў усе 32 матчы клуба ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым іграком асновы і ў 2014 годзе, але з-за траўмы не гуляў у верасні 2014 года. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[3]. У сезоне 2015 з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Слуцка»[5], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сезон 2017 таксама пачынаў у аснове, але пазней стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[6]. У студзені 2018 года стаў іграком «Белшыны»[7], а ў студзені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[8]. У першай палове сезона 2019 быў іграком стартавага складу, са жніўня страціў месца ў аснове. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[9]. У кастрычніку 2020 года пакінуў «Смалявічы» і завяршыў прафесійную кар’еру[10]. З ліпеня 2021 года ў якасці аматара стаў выступаць за слуцкі «Спартак» у Другой лізе (у 2023 годзе клуб змяніў назву на «Шанхай»). Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за зборную Беларусі (другая зборная). Трэнерская кар’ераУ кастрычніку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Аляксандра Бразевіча ў «Слуцку»[11]. Застаўся ў штабе і пасля таго, як у жніўні 2022 года Бразевіча замяніў Аляксандр Гурыновіч. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[12]. Сям’яСтрыечны брат Дзмітрыя, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia