Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Тып грамадская арганізацыя
Дата заснавання 2022
Размяшчэнне Літва, Вільня, Krokuvos g.53-3, LT-09306
Ключавыя фігуры Дзмітрый Плакс, Ціхан Чарнякевіч
Сфера дзейнасці добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў
Вэб-сайт bellit.info/about

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў (МСБП) — добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў. Заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні. Кіраўнік — Дзмітрый Плакс, прэс-сакратар — Ціхан Чарнякевіч.

Мэты

Мэтай арганізацыі з’яўляецца пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі[1].

Гісторыя

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў паўстаў з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса[1].

Арганізацыя запісвае аўдыёкнігі беларускіх пісьменнікаў[2], праводзіць агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі[3][4].

У 2023 годзе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пра правядзенне конкурса да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[5].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya