Дзяніс Віктаравіч Грачыха
Дзяніс Грачыха (нар. 22 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ). Клубная кар’ераЗ 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[4]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан. У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[5], а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[6]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У якасці іграка асновы дапамог брэсцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, трывала з’яўляючыся ў стартавым складзе. У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», а неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[8]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да канца сезона 2022[10]. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ[12]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года і быў аддадзены ў арэнду ў казахстанскі «Жэніс»[13]. Міжнародная кар’ера14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай. З 2021 года пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1). ДасягненніСтатыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia