Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі
Дзяніс Кавалеўскі (нар. 2 мая 1992, Орша) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у роднай Оршы, пазней паступіў у мінскае Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР), адкуль перайшоў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў за дубль і фарм-клуб «Дынама-2». У сезоне 2012 быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе стаў іграком асновы. У лютым 2013 года перайшоў у мазырскі клуб. У сезоне 2013 таксама стала гуляў у асноўным складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе стаў звычайна выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[3]. У студзені 2016 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[4]. У складзе мазыран у сезоне 2016 звычайна быў апорным паўабаронцам, часам гуляў у цэнтры абароны. У сезоне 2017 стаў капітанам каманды. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні зноў выбыў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, у сезоне 2020 стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2020 года пакінуў мазырскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6], дзе стаў выступаць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў клуб[7]. Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9]. У лютым 2022 года стаў іграком клуба «Сцяг Працы» з трэцяга дывізіёна Расіі[10]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. У снежні 2022 года пакінуў рагачоўскую каманду[12]. Са студзеня 2023 года стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Калінінградзе[13]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia