Вакзальная (станцыя метро, Кіеў)
Вакзальная (укр.: Вокза́льна, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Політэхнічны інстытут» і «Універсітэт». З’яўляецца адной з самых загружаных сярод станцый кіеўскага метро. ГісторыяАдкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Станцыя названая ад Цэнтральнага і прыгараднага вакзалаў чыгуначнай станцыі Кіеў-Пасажырскі. З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»[1][2]. АпісаннеПаблізу знаходзіцца станцыя хуткаснага трамвая «Старавакзальная». Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Наземны вестыбюль злучаны са станцыяй эскалатарам. Знешні выглядУ афармленні падземнага вестыбюля выкарыстоўваецца кантраст белых сцен і пілонаў з дэкаратыўнымі бронзавымі чаканнымі медальёнамі (дыяметрам да 2 м), на якіх намаляваныя падзеі з гісторыі Украіны. Тарэц залы да 1992 года быў упрыгожаны гербам УССР[3]. Перспектывы развіццяУ перспектыве станцыя «Вакзальная» стане часткай перасадачнага вузла з Падольска-Вігураўскай лініяй. Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў плануецца збудаванне другога выхаду са станцыі. Пачатак яго будаўніцтва ўвесь час адкладаецца. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — прыкладна 1,5 года[4]. Фотаздымкі
Рэжым працыАдкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:16. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia