Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў
Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Юні Ікс Лабс». Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2]. У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену. У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8]. У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10], а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазней стаў трэніравацца з «Лідай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[12]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе лідскай каманды. Пакінуў «Ліду» па заканчэнні сезона 2022. У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[13]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[14]. У ліпені 2024 года пакінуў «Маладзечна»[15], а ў жніўні далучыўся да «Юні Ікс Лабс»[16]. Міжнародная кар’ера13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia