Дэфляцыя (эканоміка)Дэфляцыя (ад лац.: deflatio — выдзіманне) — працэс стрымлівання росту грашовай масы шляхам зняцця часткі залішніх, у параўнанні з патрэбнасцямі грашовага абарачэння, папяровых грошай[1]. Праводзіцца ў мэтах барацьбы з інфляцыяй шляхам павышэння падаткаў, скарачэння бюджэтных выдаткаў, стымулявання скарачэння крэдытаў, росту зберажэнняў і да т.п. Дэфляцыя (як і інфляцыя) з'яўляецца небяспечнай для эканомікі[2]. Калі цэны на тавары не растуць або зніжаюцца, спажыўцы пачынаюць адкладаць пакупкі, таму што спадзяюцца на далейшае зніжэнне цэн. У выніку вытворцы перастаюць развівацца, наймаць персанал і падтрымліваць ранейшы ўзровень заробкаў. У сілу гэтага спажыўцы трацяць яшчэ менш, чым далей пагаршаюць магчымасці для вытворцаў. Узмацняючы адзін аднаго, дадзеныя эфекты негатыўна адбіваюцца на доўгатэрміновых тэмпах росту эканомікі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia