Беспрацоўе![]() Беспрацоўе — працяглая адсутнасць занятасці працаздольнага чалавека. Азначае адсутнасць вытворчасці і даходу, прастой асноўнага капіталу і страту рабочых сродкаў[1]. Беспрацоўнымі лічацца людзі працаздольнага (18-60 год) узросту, якія не маюць працы, пры гэтым не з’яўляюцца студэнтамі, пенсіянерамі ці ваеннаслужачымі і зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці. Узровень беспрацоўя вымяраецца суадносінамі долі беспрацоўных у насельніцтве. Для вымярэння ўсіх працаздольных дзеляць на: эканамічна актыўных (занятыя, беспрацоўныя) і пасіўных (студэнты, ваенныя, пенсіянеры). Паводле закона Оўкена, 2%-ы рост вытворчасці змяншае на 1 % цыклічнае беспрацоўе. Выкананне ўрадамі антыманапольнага заканадаўства спрыяе пераадоленню беспрацоўя, бо дапамагай самазанятасці ў выглядзе дробнага прадпрымальніцтва. Скарачэнню працягласці беспрацоўя ў выніку паскарэння пошуку найма таксама спрыяе біржа працы[1]. На 2012 г. у свеце налічвалася 200 млн беспрацоўных (6 % агульнага ліку працаўнікоў), з іх 74,8 млн (37 %) маладых людзей[2]. Тыпы беспрацоўя
Прычыны скажэння інфармацыі
Наступствы
БеларусьНа 1890 г. 1127,8 тыс. вясцоўцаў Беларусі (38,9 % працаздольных дарослых на вёсцы) былі беспрацоўнымі да 5 месяцаў на год, што выклікала адыходніцтва. У 1900 г., у выніку пачатку сусветнага крызісу, лік беспрацоўных на вёсцы вырас да 2039,8 тыс. чалавек (56,9 % працаздольных вяскоўцаў). У 1903 г. каля 19 % прамысловых работнікаў Беларусі сталі беспрацоўнымі ў выніку спаду вытворчасці падчас гаспадарчага крызісу ў Расійскай імперыі. За 1864—1914 гг., цягам 50 гадоў між паўстаннем Кастуся Каліноўскага і Першай сусветнай вайной, 1,4 млн беспрацоўных (18,7 % насельніцтва Беларусі) перасяліліся з Беларусі ў Амерыку і Сібір (Расійская імперыя), на расійскі Далёкі Усход і ў Заходнюю Еўропу. У 1921 г. у Беларускай ССР улічылі 7,8 тыс. беспрацоўных, у жніўні 1924 г. — 25,9 тыс., у 1928 г. — 64,4 тыс. беспрацоўных. Асноўнай прычынай беспрацоўя заставалася перанаселенасць вёскі. У 1931 г. індустрыялізацыя скараціла беспрацоўе да натуральнага (структурнае + фрыкцыйнае). У 1936 г. у Заходняй Беларусі (Польская рэспубліка: Беластоцкае, Віленскае, Наваградскае і Палескае ваяводствы) налічвалася 25 тыс. беспрацоўных. На пачатак 1994 г. у Рэспубліцы Беларусь налічвалася 66 тыс. беспрацоўных (1,4 % працаздольных), з іх 52 % атрымлівалі ўрадавыя страхавыя выплаты (дапамогу). Функцыю біржаў працы выконвалі цэнтры занятасці[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia