Жорж КюўеЖорж Леапольд дэ Кюўе, барон (фр.: Jean Léopold Nicolas Frédéric Cuvier; 23 жніўня 1769—13 мая 1832) — французскі прыродазнавец, натураліст. Заснавальнік параўнальнай анатоміі і палеанталогіі. Быў членам Французскага геаграфічнага таварыства. Увёў падзел царства жывёл на чатыры тыпы. Брат Фрыдэрыка Кюўе. Пад кіраўніцтвам Жоржа Кюўе навучаліся Жан Віктор Адуэн і Анры Мільн-Эдвардс. БіяграфіяНарадзіўся 23 жніўня 1769 года ў горадзе Манбельяр, які належаў тады Вюртэмбергу, вучыўся тут у школе і павінен быў рыхтавацца да звання пастара (Кюўе належаў да пратэстанцкай сям’і), але варожасць да яго дырэктара гімназіі, у якой ён вучыўся, перашкодзіла гэтаму. Пазней Кюўе ўдалося паступіць у Вышэйшую школу Карла ў Штутгарце, дзе абраў факультэт камеральных навук, які даваў яму магчымасць азнаёміцца з прыродазнаўствам, схільнасць да якога ён выяўляў з дзяцінства. У 1788 годзе стаў хатнім настаўнікам у графа д’Эрысі ў замку Фікуенвіль у Нармандыі, дзе, карыстаючыся блізкасцю мора, займаўся даследаваннямі марскіх жывёл. Пазнаёміўшыся з лекарам Тэсье, Кюўе па яго просьбе з вялікім поспехам прачытаў курс батанікі для лекараў шпіталя, якім загадваў Тэсье, і, дзякуючы сувязям апошняга з парыжскімі навукоўцамі, завязаў адносіны з найбольш аўтарытэтнымі, паехаў у Парыж, дзе ў 1795 годзе заняў месца прафесара ў Цэнтральнай школе Пантэона. Быў прызначаны памочнікам Жан-Клода Мертру, выкладчыка параўнальнай анатоміі Саду раслін, у 1796 годзе быў прызначаны членам нацыянальнага інстытута. У 1800 годзе заняў кафедру натуральнай гісторыі ў Калеж дэ Франс. У 1802 годзе, пасля смерці Мертру, заняў кафедру параўнальнай анатоміі Саду раслін. У 1809—1811 гадах арганізаваў вучэбную частку ў абласцях, зноў далучаных да Французскай імперыі. У 1822 годзе служыў у дзяржаўнай радзе, дзе яму быў даручаны нагляд над пратэстанцкімі багаслоўскімі факультэтамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia