Жыціе Аўрамія Смаленскага

Жыціе Аўрамія Смаленскага
Житие и терпѣние преподобнаго отца нашего Аврамья, просвѣтившагося въ терпѣньи мнозе, новаго чюдотворца въ святыхъ града Смоленська
Жанр агіяграфія
Аўтар манах Яфрэм, вучань Аўрамія
Мова арыгінала старажытнаруская
Дата напісання канец 1230-х — пачатак 1240-х гг.
Электронная версія
Персанажы Аўрамій Смаленскі
Святы Аўрамій Смаленскі, ікона

«Жыціе Аўрамія Смаленскага»агіяграфічны твор канца 1230-х — пачатку 1240-х гадоў, прысвечаны смаленскаму падзвіжніку Аўрамію Смаленскаму. Належыць да кіева-наўгародскай агіяграфічнай традыцыі і з'яўляецца значным помнікам духоўнай культуры старажытнай Русі.

Змест і ідэйнае напаўненне

Твор раскрывае ідэі хрысціянскай самаахвярнасці і актыўнай грамадскай дзейнасці. Аўрамій паказаны як шматгранная асоба: ён перапісваў свяшчэнныя кнігі, займаўся іканапісам, прапаведніцтвам, духоўным кіраўніцтвам, здзейсніў подзвіг юродства  (руск.).

Асобнае месца ў творы належыць апісанню канфлікту святога з духавенствам, ягонага выгнання і далейшага вяртання ў Смаленск праз падтрымку смаленскага князя і епіскапа Ігнація. Гэты эпізод адлюстроўвае складаныя ўзаемаадносіны паміж духоўнай і свецкай уладай у старажытнай Русі сярэдзіны XIII стагоддзя.

Цэнтральнай падзеяй з'яўляецца бунт супраць Аўрамія, арганізаваны часткай духавенства. У жыціі змешчана дэталёвае апісанне грамадскіх хваляванняў: сцэны раз’юшанага натоўпу, чуткі, працэс судзілішча, паводзіны баяр і святароў. Гэтыя фрагменты не толькі ўзбагачаюць мастацкую форму твора, але і надаюць яму значэнне гістарычнай крыніцы па гісторыі Смаленска XIII стагоддзя. Аўрамій Смаленскі выяўлены ў творы як вобраз сапраўднага хрысціяніна і супрацьпастаўлены маральна заняпаламу грамадству свайго часу.

Аўтарства

Аўтарам жыція быў Яфрэм — вучань і блізкі паслядоўнік Аўрамія. Ён адкрыта назваў сваё імя ў тэксце, што было нетыповай з'явай для агіяграфіі таго часу. Яфрэм падкрэсліваў праўдзівасць сваёй аповесці і бачыў яе прызначэнне ў захаванні сапраўднага вобраза свайго настаўніка, выкрыцці яго ворагаў і вытлумачэнні магчымых разыходжанняў, якія маглі ўзнікнуць у народнай памяці пра святога.

Літаратурныя асаблівасці

«Жыціе Аўрамія Смаленскага» напісана з выразнай прапаведніцкай мэтай і абапорай на традыцыі ранейшай ўсходнеславянскай агіяграфіі. Аўтар выкарыстоўвае рытарычныя фігуры, спасылкі на іншыя жыціі, у тым ліку Феадосія Пячорскага, Савы Асвяшчэннага, Антонія Вялікага, Іаана Залатавуста, а таксама на зборнік «Залаты ланцуг».

Разам з тым Яфрэм імкнуўся да стварэння рэалістычнага і індывідуалізаванага партрэта свайго героя. Гэта робіць твор адным з першых прыкладаў асэнсаванай індывідуалізацыі вобраза святога ў старажытнарускай літаратуры, набліжае яго да апісальнай празаічнай традыцыі.

Значэнне

Твор мае высокую літаратурную і гістарычную каштоўнасць. Ён сведчыць пра развіццё агіяграфічнай прозы на тэрыторыі Русі ў складаны для літаратуры перыяд, пра асаблівасці грамадскага жыцця, а таксама пра духоўна-маральныя арыенціры, якія ўспрымаліся як ідэал хрысціянскай святасці ў XIII стагоддзі.

Літаратура

  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў / Рэд.: В. А. Чамярыцкі. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 69—71.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya