Жыціе Ефрасінні Полацкай

Повесть жития и представления святыя и блаженныя и преподобныя Еуфросинии, игуменьи манастыря Святаго Спаса и Пречистыя Его Матери, иже в Полотьсце граде
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай
Прападобная Еўфрасіння Полацкая. Ікона. Канец XIX — пачатак ХХ ст.
Аўтар(ы) магчыма Звеніслава Рагвалодаўна, у інацтве Еўпраксія
Дата напісання другая палова XII стагоддзя
Мова арыгінала стараславянская
Апісвае 1110—1173
Жанр жыціе
Манускрыпты захаваныя рэдакцыі:
  • рэдакцыя рукапісу ГБЛ, Валакаламскага збору 632 (1-я пал. XVI ст.);
  • рэдакцыя Ступеннай кнігі;
  • рэдакцыя Макар'еўскіх Чэццяў-Міней;
  • рэдакцыя «Кнігі жыція святых» Дзмітрыя Растоўскага;
  • дзве рэдакцыі Праложных жыцій.
Захоўванне Навуковая бібліятэка МДУ
Арыгінал страчаны
Тэкст твора ў Вікітэцы

Жыціе прападобнай Ефрасінні Полацкай — помнік усходнеславянскай агіяграфічнай літаратуры XII стагоддзя. Жыціе дайшло да нашага часу ў шасці рэдакцыях і больш чым 150 спісах XVI—XVIII стагоддзяў, што сведчыць аб папулярнасці гэтага твора.

Гісторыя стварэння

Аўтарам твора была, імаверна, Звеніслава Барысаўна[1]. А. А. Мельнікаў меркаваў таксама, што «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» магло ўзнікнуць у асяроддзі манахаў Багародзіцкай абіцелі. Не выключана, што непасрэдны ўдзел у яго стварэнні браў Міхаіл — паплечнік, «сакратар» Еўфрасінні і першы ігумен мужчынскага манастыра, заснаванага ёю[2].

Тэкст помніка пабудаваны згодна з агіяграфічнымі канонамі сярэдневяковай жыційнай літаратуры[2]. Адным з узораў магло быць «Жыціе Еўфрасінні Александрыйскай». Аднак тэкст «Жыція прападобнай Еўфрасінні Полацкай» вылучаецца індывідуальнымі асаблівасцямі. Даследчыкі адзначаюць яркія дыялогі і маналогі Ефрасінні, якія, магчыма, засноўваліся на творах самой Ефрасінні.

Структура

«Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай» мае традыцыйны для агіяграфіі рытарычны ўступ. Асноўную частку твора складае апавяданне пра жыццёвы шлях Ефрасінні як пра духоўнае ўзыходжанне. Завяршаецца твор Пахвалою. У "Жыцці прападобнай Еўфрасінні няма звычайнага для агіяграфій расказу пра пасмяротныя цуды[3].

Змест

Ва ўзросце 12 год Ефрасіння Полацкая (1110—1173), унучка полацкага князя Усяслава Брачыславіча (Чарадзея), сышла з дому і пастрыглася ў манашкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку мужчынскі і жаночы манастыры, ёй падарылі знакамітую Эфескую ікону Багародзіцы, якую паданне прыпісвае евангелісту Луку. Па заказу Ефрасінні Лазар Богша стварыў напрастольны Крыж. У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе памерла ў 1173 годзе. Затым яе мошчы былі прывезены ў Кіева-Пячорскую лаўру.

"

Каким языком, братия, достойно мне похвалить светозарную память преблаженной невесты Христовой Евфросинии! Была бо помощницей обидимых, скорбящих утешением, нагих одеянием, больных посещением и, просто говоря, для всех была всем. Евфросиния сердце свое напояла Божией премудростью. Евфросиния - неувядающий цвет райского сада. Евфросиния - небопарный орел, воспаривший от запада до востока, словно луч солнечный, просветивший землю Полоцкую. Тем же, братия, хвалится Солунь о святом Димитрии, а Вышгород - мучениками Борисом и Глебом; я же хвалюсь: блажен ты, град Полоцк, таковую леторасль возрастивший - преподобную Евфросинию. Блаженны люди, живущие во граде том! Блаженны родители твои, блаженно чрево из коего изошла преподобная госпожа Евфросиния. Блаженно рождение ее, блаженно воспитание ее! Блажен возраст твой, Евфросиния достохвальная, блажен труд твой и подвиги ради Бога! Блажен твой монастырь, блаженны насельники монастырей Святого Спаса и Святой Богородицы, блаженны люди, тебе послужившие! О преблаженная невеста Христа Бога нашего! Молись к Богу о стаде своем, которое собрала во Христе, Коему подобают всякая слава, честь и поклонение со Отцом и со Святым Духом, ныне и присно и во веки веков![4]

"

Мастацкія асаблівасці

Вобразы

Адзін з адметных элементаў «Жыція Еўфрасінні Полацкай» — выразная псіхалагізацыя вобразаў, асабліва ў сцэнах унутрысямейных канфліктаў, выкліканых рашэннем гераіні прыняць пострыг. Аўтар твора выяўляе ўнутраныя перажыванні герояў, іхнія боль, сумневы, любоў бацькоў да дачкі і інш. Усё гэта надае аповеду эмацыйную насычанасць і рэалістычнасць[5].

Вобраз Еўфрасінні Полацкай у «Жыціі» падаецца не толькі ідэалізавана-аскетычным (што звычайна характэрна для жыційнай літаратуры), але і жывым, чалавечным, выклікае суперажыванне ў чытача. Гэты ж вобраз сцвярджае актыўную пазіцыю жанчыны ў грамадстве: яе служэнне Богу непарыўна звязваецца са служэннем народу, асветніцтвам і культурнай дзейнасцю. Такі падыход да стварэння вобраза Еўфрасінні можна разглядаць як спробу пераасэнсавання ролі жанчыны ў духоўным і сацыяльным жыцці[6].

У асабліва адметнай сцэне размовы з цёткай — ігуменняй Раманавай — адлюстроўваюцца сумневы і клопат апошняй пра пляменніцу, яе мацярынскі жаль і жыццёвая мудрасць. Вобраз Раманавай, хоць і прайграе Еўфрасінні ў духоўнай рашучасці, вылучаецца псіхалагічнай глыбінёй і жывасцю характару, што робіць яе самастойным, індывідуалізаваным персанажам[5].

Ідэйная насычанасць

Аўтар «Жыція Еўфрасінні Полацкай» спалучае хрысціянскую маральна-дыдактычную пропаведзь асветніцтва і самаахвярнага служэння з выразным патрыятычным пафасам: Еўфрасіння выяўляецца ў творы не толькі як аскет і асветніца, але і як апякунка роднага краю, прадстаўніца слаўнага роду Усяслава Брачыславіча. Уся структура твора падпарадкавана задачы праслаўлення Полацка як духоўнага цэнтра, які «не абмінуў Божы прамень». У заключнай частцы твора заўважны непрыхаваны гонар аўтара за родны горад і яго слаўную дачку: «Блажен сей ты, граде Полоцкый, такову леторасль взрастивый». Такое ідэйнае напаўненне выводзіць твор за традыцыйныя агіяграфічныя межы і набліжае яго да высокапаэтычнай публіцыстыкі; сведчыць пра высокі ўзровень патрыятычнай свядомасці аўтара[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кніга жыцій і хаджэнняў // Уклад. А. А. Мельнікаў. — Мн., 1994. — С. 25—41.
  2. а б ГБЛ 2007, с. 67.
  3. Житие Евфросинии Полоцкой // Словарь книжников и книжности Древней Руси. XI — первая половина XIV в. — Л., 1987. — С. 147—148(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 13 красавіка 2014.
  4. Житие Евфросинии Полоцкой
  5. а б ГБЛ 2007, с. 66—67.
  6. ГБЛ 2007, с. 66—68.
  7. ГБЛ 2007, с. 68—69.

Літаратура

  • Аповесць жыція і смерці святой Еўфрасінні Полацкай // Спадчына : часопіс. — 1989. — № 1.
  • Мельнікаў, А. Помнік беларускай агіяграфіі // Спадчына : часопіс. — 1989. — № 1.
  • Богуславский, В. В. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. — М.: Олма-Пресс, 2001.
  • Кніга жыцій і хаджэнняў / Уклад. А. А. Мельнікаў. — Мн., 1994. — С. 25—41.
  • Перхавко, В.. Преподобная Евфросиния Полоцкая (руск.). Московский журнал. rusk.ru (1 ліпеня 2001).
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў / Рэд.: В. А. Чамярыцкі. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya