Зарэчча (Акцябрскі раён)
Зарэ́чча[2] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа рацэ Арэса (прыток ракі Пціч). Экалогія і прыродаНа поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Чырвоная Слабада — Навасёлкі. ІнфармацыяЗабудова драўлянымі сялянскімі сядзібамі — уздоўж дарогі. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Дуброва Нястанавіцкай сельскай грамады. Па стану на 1870 год — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia