Андрэеўка (Акцябрскі раён)
Андрэ́еўка[2] (трансліт.: Andrejeŭka, руск.: Андреевка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 21 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 4 км на ўсход ад Чырвонай Слабады, у 250 км ад Гомеля, у 15 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Водная сістэмаЭкалогія і прыродаВакол вёскі — лес. Транспартная сістэмаТранспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Чырвоная Слабада. ІнфармацыяПланіроўка — кароткая, крывалінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. Напачатку XIX стагоддзя засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па стане на 1885 год у вёсцы дзейнічала царква. У пачатку XX ст. у сумесным уладанні мяшчан А. Більдзюлевіч, Ф. Савіцкага, С. Бараноўскага і інш. З 1921 года ў вёсцы працавала школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», працавалі 2 гамарні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 4 двары і забілі 14 жыхароў; 11 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia