Буда (Акцябрскі раён)
Бу́да[2] (трансліт.: Buda, руск.: Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 18 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 247 км ад Гомеля, у 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Водная сістэмаЭкалогія і прыродаВакол вёскі размяшчаецца лес. Транспартная сістэмаТранспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі. ІнфармацыяПланіроўка — трохі выгінастая вуліца з шыротнай арыентацыяй. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма, механічны парк. Працуюць крама, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя. Па перапісе 1897 года праходзіла пад назвай сяліба Парэцкая Буда ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 19 жыхароў; 20 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia