Смалоўка (Акцябрскі раён)
Смало́ўка[2] (трансліт.: Smaloŭka, руск.: Смоловка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 23 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 252 км ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяЭкалогія і прыродаНа поўдні мяжуе з лесам і ўрочышчам Воўчы Бор. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца з поўдня кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе — хутар у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Асабліва хутка вёска расла ў 1920-я гады. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 6 двароў і забілі 4 жыхары. 14 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia