Зміцер Вішнёў
Зміцер Вішнёў (нар. 7 жніўня 1973[1], Дэбрэцэн) — беларускі пісьменнік, паэт, мастак, перформер і выдавец БіяграфіяНарадзіўся ў Дэбрэцэне (Венгрыя). Скончыў Факультэт журналістыкі БДУ. Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага на Вышэйшых літаратурных курсах (семінар крытыкі). Браў урокі жывапісу ў Уладзіміра Акулава. Працаваў карэспандэнтам газеты «Культура», рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь», літаратурным кансультантам у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, дырэктарам выдавецтва «Галіяфы», быў галоўным рэдактарам часопіса «Тэксты». Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ». Быў удзельнікам літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Узначальваў перформарную групу «Спецбрыгада афрыканскіх братоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Стыпендыят Literarisches Colloquium Berlin (Германія, 2006). Бібліяграфія
Вершы, артыкулы, проза друкаваліся ў часопісах і газетах «Дзеяслоў», «Kafka», «die horen», «Новая юность», «Дружба народов», «Маладосць», «Крыніца», «Калосьсе», «Беларусь», «Першацвет», «Мастацтва», «Вясёлка», «nihil», «KRASNOGRUDA», «Культура», «Літаратура і мастацтва» і іншых, у альманах і калектыўных зборніках «Тазік беларускі», «Дзень паэзіі», «4 + 4 + 4» (шведска-беларускі літаратурны зборнік), «FRONTLINIE» (беларуска-нямецкая анталогія), «FRONTLINIE-2» (беларуска-нямецкая анталогія), «Тэксты», «10 festival dnevi poezije in vina — medana 2006», «Ludzie, miasta. Literatura Bialorusi, Niemiec, Polski i Ukrainy», «Минская школа», «Мінкульт», «Grand Tour. Reisen durch die junge Lyrik Europas», «Краса і сіла: анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя» «Анталогия на беларуската поезия» і іншых. Пераклады на іншыя мовыАсобныя творы Змітра Вішнёва перакладзены на балгарскую, латышскую, польскую, славенскую, славацкую, англійскую, італьянскую, рускую, украінскую, чэшскую, нямецкую, румынскую, славенскую, шведскую, венгерскую мовы. У 2014 годзе раман «Замак пабудаваны з крапівы» (Das Brennesselhaus) выйшаў па-нямецку ў выдавецтве LuxBooks. Пераклад Марціны Якабсан. У розны час творы Змітра Вішнёва перакладалі на нямецкую мову Андрэ Бём, Томас Вайлер, Эльке Эрб, Марціна Якабсан, Вольга Гапеева і Маціяс Гёрыц, Ніна Велер.
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia