Зігмар ГабрыэльЗігмар Габрыэль (ням.: Sigmar Gabriel, нар. 12 верасня 1959, Гослар) — нямецкі палітык (СДПГ), з 1999 па 2003 гады прэм'ер-міністр зямлі Ніжняя Саксонія, з 2005 па 2009 гады міністр па ахове навакольнага асяроддзя, ахове прыроды і ядзернай бяспецы, з 13 лістапада 2009 года старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 2013 годзе ў новым урадзе Ангелы Меркель заняў пасаду віцэ-канцлера і міністра эканомікі і энергетыкі. Міністра замежных спраў (з 2017). БіяграфіяЗігмар Габрыэль нарадзіўся ў Гослары. Калі яму было тры гады, яго бацькі разыйшліся. Яго маці была медыцынскай сястрой, а бацька муніцыпальным служачым. Зігмар Габрыэль скончыў гімназію ў Гослары (ням.: Ratsgymnasium Goslar). Пасля заканчэння гімназіі прайшоў вайсковую службу. У 1988 годзе Зігмар Габрыэль скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «настаўнік нямецкай мовы, палітыкі і сацыялогіі». З 1989 па 1990 год працаваў настаўнікам у народнай школе ў Гослары. Жыве ў грамадзянскім шлюбе з урачом-стаматолагам, разам выхоўваюць дачку ад яе першага шлюбу. Палітычная кар'ераЗ 1976 па 1989 гады Зігмар Габрыэль працаваў у маладзёжнай арганізацыі «Сацыялістычная моладзь Германіі — Сокалы» (ням.: Sozialistische Jugend Deutschlands — Die Falken)[8]. Неўзабаве Габрыэль становіцца лідарам мясцовага аддзялення арганізацыі ў Гослары. Затым ён становіцца старшынёй акруговага аддзялення арганізацыі ў Браўншвайгу. Браўншвайгскае аддзяленне адносілася да марксісцкага крыла арганізацыі. З 1987 па 1998 гады Габрыэль быў членам раённага заканадаўчага сходу раёна Гослар. З 1991 па 1999 гады ён быў Старшынёй гэтага сходу. З 1990 па 2005 гады Габрыэль — дэпутат ландтага Ніжняй Саксоніі. З 1997 года ён намеснік старшыні ландтага Ніжняй Саксоніі. З 1998 па 1999 і з 2003 па 2005 гады Габрыэль — старшыня фракцыі СДПГ у мясцовым ландтагу. У 2005 і ў 2009 гадах Зігмар Габрыэль выбіраўся дэпутатам Бундэстага прамым галасаваннем ад акругі Зальцгітэр-Вольфенбютэль[9]. Пасля адстаўкі прэм'ер-міністра Ніжняй Саксоніі Герхарда Глагоўскі, 15 снежня 1999 года Зігмар Габрыэль заняў яго пасаду. Пасля выбараў у ніжнесаксонскі ландтаг 2 лютага 2003 года СДПГ прайграла ХДС і Габрыэль страціў пасаду прэм'ер-міністра. З 2003 па 2005 гады Габрыэль уваходзіць у прэзідыум СДПГ. У гэтыя ж гады ён з'яўляецца намеснікам старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі Ніжняй Саксоніі. З 2005 па 2009 гады Габрыэль быў міністрам па ахове навакольнага асяроддзя, ахове прыроды і ядзернай бяспецы ў кааліцыйным урадзе Ангелы Меркель. Пасля паражэння сацыял-дэмакратаў на выбарах у бундэстаг 27 верасня 2009 года, старшыня СДПГ Франц Мюнтэферынг сышоў у адстаўку. 13 лістапада 2009 года на з'ездзе партыі ў Дрэздэне, старшынёй СДПГ быў абраны Зігмар Габрыэль. Падчас галасавання Габрыэль атрымаў 94,2 % галасоў. У 2013 годзе зноў увайшоў ва ўрад у якасці віцэ-канцлера і міністра эканомікі і энергетыкі. З 27 студзеня 2017 года займае пасаду Міністра замежных спраў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia