Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад г. Вілейка, 148 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1800 годзе вёска Кабылле, ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Леана Гарайна. У 1908 г. вёска Кабылля ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у складзе Стаецкай сельскай грамады, 176 дзесяцін надзелаў.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Альковіцкім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей.
У снежні 1946 г. створаны калгас імя Калініна, які ў 1948 г. меў 1921 га ворыва, 20 гаспадарак. Затым землі ў складзе саўгаса «За Мір», меўся магазін.
30 ліпеня 1964 года вёска Кабылле была перайменавана ў вёску Кастрычніцкая[4].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
↑Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 19 лютага 2023.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
↑Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура
Памяць. Вілейскі раён. — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0