Салавецкі манастыр
Салавецкі манастыр — стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы, размешчаны на Салавецкіх астравах у Белым моры. ![]() Паўстаў у 1420—1430-я гады, адбудаваны ў камені працамі св. Філіпа (Калычова), у дапятроўскі час лічыўся сярод найбуйнейшых землеўладальнікаў дзяржавы. У 1669—1676 гг. абложаны царскімі войскамі як адзін з агменяў супраціву ніканіянскім пераўтварэнням. Пры савецкай уладзе на тэрыторыі манастыра дзейнічаў першы ў краіне Салавецкі лагер асаблівага прызначэння , будынкі планамерна руйнаваліся. 25 кастрычніка 1990 года Свяшчэнны Сінод пастанавіў вярнуць да жыцця Спаса-Праабражэнскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. У 1992 годзе комплекс помнікаў Салавецкага музея-запаведніка быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 1995 годзе — у Дзяржаўны звод асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia