Казанка (прыток Волгі)
Казанка (руск.: Каза́нка; татар.: Казансу́) — рака ў Расіі, працякае па Татарстане. Левы прыток Волгі. Даўжыня — 142 км, плошча вадазборнага басейна — 2600 км². Дно рэчышча вапнавае, з-за чаго вада цвёрдая, насычаная сернакіслай вапнай і непрыдатная для хатняга ўжывання. Бярэ пачатак з пакрытага лесам узвышша каля аднайменнай вёскі Апайкіна Гар. Упадае ў Куйбышаўскае вадасховішча ў межах горада Казані. Пры стварэнні вадасховішча ў 1950-я гады Казанка ў межах горада ператварылася з натуральнай ракі са звычайнай плынню шырынёй у некалькі дзясяткаў метраў у неглыбокі ліман шырынёй больш за кіламетр з пераважна стаялай вадой (акрамя вузкага фарватару шырынёй з масты на Ленінскай і Кіраўскай дамбах), а яе вусце перамясцілася на некалькі кіламетраў вышэй па цячэнні. З 1978 года з’яўляецца помнікам прыроды рэгіянальнага значэння Татарстана. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia