Сасноваборскі сельсавет
Сасновабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — рабочы пасёлак Сасновы Бор. Знаходзіцца на поўдзень ад горада Светлагорск. Гісторыя26 верасня 2006 года ў падпарадкаванне Сасноваборскага пасялковага Савета перададзена вёска Асінаўка, якая ўваходзіла ў склад Асташкавіцкага сельсавета[1]. 1 снежня 2009 года да Сасноваборскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Печышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Печышчы, вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Стракавічы і пасёлак Жардзянскі)[2]. 12 лістапада 2013 года Сасноваборскі пасялковы савет пераўтвораны ў Сасноваборскі сельсавет, таксама ў яго склад з Давыдаўскага сельсавета перададзена вёска Узнаж[3]. НасельніцтваНасельніцтва паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 2579 чалавек[4], з іх 93,1 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 3005 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia