Мікалаеўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаеўка. Знаходзіцца на захадзе раёна. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрнінскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чэрнін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Дуброва, вёскі Вялікі Бор, Зарэчча, Мартынаўка, Прытыка, Церабуліны, Язвін)[3]. 30 снежня 2019 года скасаваны вёскі Берлаж і Церабуліны[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1159 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1265 чалавек[7]. Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia