Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
![]() Давы́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Загор’е. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі) сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слабада Давыдаўка. 24 верасня 1926 года вёска Слабада Давыдаўка перайменавана ў Давыдаўку, а сельсавет — у Давыдаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Парыцкім раёне БССР. 3 лістапада 1934 года сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Шацілкаўскага сельсавета Парыцкага раёна перададзена вёска Жэрдзь[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Асташкавіцкага сельсавета перададзена вёска Асінаўка[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Хаміцкага сельсавета Калінкавіцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Карані і Мартынавічы)[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Палессе, вёскі Віша, Мехаўшчына, Мыслаў Рог і Уюнішчы)[4]. У 2011 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Загор’е. 12 лістапада 2013 года ў склад новаўтворанага Сасноваборскага сельсавета перададзена вёска Узнаж[5]. Геаграфія
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Давыдаўскае нафтавае радовішча, частка Рэчыцка-Вішанскай зоны ўзняццяў Прыпяцкага прагіну. КліматКлімат умерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +6 °C — +7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 550—600 мм. Пераважныя вятры — заходнія. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1454 чалавекі[6], з іх 94,9 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[8]. Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia