Казялец даўгалісты
Казялец даўгалісты[1] (Ranunculus lingua) — від раслін роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). НазваКазялец даўгалісты, казялец балотны, казялец вялікі[2][3]. Батанічнае апісанне![]() Расліна можа дасягаць да 1,5 м у вышыню, мае цёмна-зялёнае сцябло і лінейна-ланцэтнае, доўгае лісце. Цвіце ў пачатку — сярэдзіне лета. На вяршыні прамога моцнага сцябла расцвітаюць адзінкавыя, даволі буйныя — да 4 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя кветкі. Плод — зборны арэшак да 2 см у дыяметры. Расліна ядавітая[4]. РаспаўсюджаннеГэты від можна сустрэць у зарасніках прыбярэжна-водных раслін каля вадаёмаў, на балотах. Распаўсюджаны не дастаткова шырока, таму трапляе на вочы рэдка. У некаторых раёнах Украіны занесены ў рэгіянальныя спісы рэдкіх раслін (Данецкай, Днепрапятроўскай, Закарпацкай, Луганскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай абласцей[4]). Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Таксанамія
![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia