Казімерас Сцяпонас Шаўліс
Казімерас Сцяпонас Шаўліс (літ.: Kazimieras Steponas Šaulys; 1872 — 9 мая 1964, Лугана, Швейцарыя) — літоўскі рымска-каталіцкі святар, тэолаг, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года. У 1895 годзе скончыў Каталіцкую духоўную семінарыю ў Коўне, пазней (1895—1899) вучыўся ў Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Пасля вяртання ў Літву служыў у Паневяжысе, вікарным ксяндзом парафіі ў імя св. Пятра і Паўла. Прымаў удзел у дзейнасці шматлікіх палітычных, адукацыйных, дабрачынных арганізацый. У 1917 годзе удзельнічаў у працы віленскай канферэнцыі, а праз год стаў адным з дваццаці падпісантаў Акту незалежнасці Літвы. Пасля анексіі Літвы СССР эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў рэшту жыцця. Шаўліс спецыялізаваўся на кананічным праве і маральнай тэалогіі, выкладаючы гэтыя дысцыпліны ў Каўнаскай тэалагічнай семінарыі з 1922 па 1941 г. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па пытаннях рэлігійнай юрыспрудэнцыі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia