Юргіс Шаўліс
Юргіс Шаўліс (5 мая 1879, Бальшаны — 18 кастрычніка 1948, Лугана) — літоўскі палітык і дыпламат, падпісант Акту незалежнасці Літвы 1918 г., літоўскі пасол у Варшаве ў 1939 г. ЖыццярысНарадзіўся ў сялянскай сям’і, якая асела на Жмудзі. Скончыў гімназію ў Паланзе, каб пазней вучыцца ў віленскай семінарыі. Пасля двух гадоў навучання распачаў эканамічную адукацыю ва ўніверсітэце Берна, дзе ў 1912 г. атрымаў тытул доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Літву працаваў у Віленскім дваранскім банку. Яшчэ ў маладосці быў заангажаваны ў палітычную дзейнасць, у 1902 годзе стаў членам Літоўскай дэмакратычнай партыі. Як член Тарыбы ў 1917—1918 гг. быў сярод асоб, якія падпісалі Акт незалежнасці Літвы 1918 г.. У тым самым годзе распачаў дыпламатычную кар’еру, быў пасланнікам маладой літоўскай дзяржавы ў Германіі (займаў пасаду пасла ў Берліне), пазней быў паслом у Швейцарыі (1919), Рыме (1921—1923) i Ватыкане (1927—1931). У 1931 г. зноў прызначаны паслом у Германіі, выконваў там абавязкі да 1938 г. Пасля ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў з Польшчай, Антанас Смятона прызначыў яго паслом Літоўскай рэспублікі ў Варшаве, даверчыя граматы перадаў прэзідэнту Масціцкаму 11 студзеня 1939 г. Пасля выезда з Варшавы зноў стаў паслом Літвы ў Швейцарыі, дзе выконваў абавязкі да 1946 г. Не вярнуўся ў Савецкую Літву, памёр у эміграцыі ў Лугана. Быў масонам, належаў да лож «Litwa» i «Lietuva». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia