Сцяпонас Кайрыс
Сцяпонас Кайрыс (літ.: Steponas Kairys; 3 студзеня 1879 — 16 снежня 1964, Бруклін) — літоўскі інжынер, палітык-сацыял-дэмакрат, дэпутат Думы ІІ склікання Расійскай імперыі, адзін з падпісантаў акту аб незалежнасці Літвы ад 1918 года, віцэ-спікер Сейма Літоўскай Рэспублікі. Муж беларускай паэтэсы А.Пашкевіч. БіяграфіяСкончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, пазней працаваў на чыгунках у раёне Самары і Курска. Пасля вяртання ў Літву ў 1912 годзе працаваў над вадаправодамі і гарадской каналізацыяй ў Вільні. З 1923 года вучыўся ў Каўнаскім універсітэце Вітаўта Вялікага — у 1940 годзе атрымаў ступень доктара інжынерыі. З маладых гадоў займаўся палітыкай: у 1900 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Літвы, быў абраны ў склад яе цэнтральнага камітэта. У 1905 годзе прыняў удзел у абмеркаваннях віленскага сейма як член яго прэзідыума. 16 лютага 1918 разам з дзевятнаццаццю іншымі членамі савета падпісаў акт аб незалежнасці Літвы. У 1920 годзе абраны ў Сейм Літвы, пазней быў дэпутатам соймаў I, II і III кадэнцыі (1922—1923, 1923—1926, 1926—1927). Пасля ваеннага перавароту 17 снежня 1926 года знаходзіўся ў апазіцыі супраць рэжыму Смятоны. У 1943 годзе стаў правадыром Вярхоўнага камітэта вызвалення Літвы (Vyriausiasis Lietuvos išlaisvinimo komitetas, VLIK). У 1945 годзе эміграваў спачатку ў Германіі, затым у ЗША. Пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1991 годзе перапахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia