Салямонас Банайціс
Салямонас Банайціс (15 ліпеня 1866 г., пам. 4 мая 1933 г. у Каўнасе) — літоўскі выдавец, банкір, грамадскі і культурны дзеяч, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы (1918) г. У 1905 годзе заснаваў першую друкарню на літоўскіх землях, якія ўваходзілі ў склад Расіі, кіраваў ёй да 1918 года. Выдавецкі дом адгукнуўся на патрэбу ў тэкстах, выкліканую забаронай літоўскага слова, выдаўшы амаль 1.5 мільёны копій кніжак і каля 2 мільёнаў асобнікаў перыёдыкаў. З 1915 да 1917 года яго выдавецтва публікавала трохмоўную газету «Ковенскія навіны» (на польскай, літоўскай i нямецкай мове). Падчас германскай акупацыі Літвы заснаваў літоўскамоўную сярэднюю школу ў Коўне і 12 пачатковых школак. У 1917 годзе ён быў абраны членам Тарыбы. У незалежнай Літве заснаваў Літоўскі хаўрус земляробаў, таксама банкі — гандлёвы і прамысловы. Пахаваны на Петрашунскіх могілках у Коўне. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia