Кудрычы (Пінскі раён)
Ку́дрычы[1] (трансліт.: Kudryčy, руск.: Кудричи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Ясельда. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета. НазваТапонім балцкага паходжання, ад літоўскага kudra — 'мокрае вільготнае месца, якое парасло зараснікам' або 'балота'[2]. ГісторыяРанняя гісторыяЗемлі былі перададзены пінскім францысканцам каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Бонай Сфорцай[3]. Згадваецца ў 1552 годзе як сяло ў Хрысцібалоцкім войтаўстве Пінскага староства, належала Пінскаму францысканаму манастыру. Старабеларускай мовай Кудричи[4]. Мела 2 валокі, 5 маргоў, 22 пруты зямлі. Пасля адміністрацыйнай рэформы, з 1567 года ўваходзіць у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1788 годзе, паводле іншых звестак у 1796 годзе пабудавана царква Святых Пятра і Паўла (не захавалася). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі дзяржаўная ўласнасць. Пасля 1861 года ў Лемяшэвіцкай воласці Пінскага павета, у складзе Асабовіцкай сельскай грамады. Найноўшы час![]() У Першую сусветную вайну з сярэдзіны верасня 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі, Кудрычы апынуліся каля лініі фронту. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Лемяшэвіцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[5]. Прэтэнзіі на тэрыторыі выказвала таксама Украінская Народная Рэспубліка, з дазволу немцаў на Піншчыне быў утвораны штаб вайсковых фармаванняў Украінскай дзяржавы[6]. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, у 20-х чыслах студзеня 1919 года ваколіцы Пінска заняты Чырвонай Арміяй. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У пачатку сакавіка 1919 года землі заняты войскамі Польшчы. У 20-х чыслах ліпеня 1920 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У канцы верасня 1920 года занята Польшчай. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Кудрычы засталіся ў складзе Польшчы. Вёска ўваходзіла ў склад гміны Лемяшэвічы Пінскага павета Палескага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. У 1934 годзе Кудрычы наведала амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд, якая зрабіла здымкі мясцовых жыхароў і іх побыту[7]. У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР. З 15 студзеня 1940 года ў Пінскім раёне. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1970 годзе цэнтр калгаса «Сцяг». ЗабудоваУ вёсцы драўляная забудова сядзібнага тыпу, размешана ўздоўж Ясельды[8]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia