Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёнаМазырскай акругіБССР. 21 жніўня 1925 года перададзены ў склад Любанскага раёна Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Соснаўскага сельсавета перададзены пасёлак Зыслаў[1]. У 1971 годзе скасаваны пасёлак Зыслаў[2], у 1974 годзе — пасёлак Даватара[3], у 1989 годзе — пасёлак Похіль I[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1764 чалавекі[5], з іх 97,9 % — беларусы, 1,5 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1322 чалавекі[7].
Зноскі
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
↑Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 ліпеня, 28 верасня і 24 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.