Юшкавіцкі сельсавет

Юшкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смольгава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 082
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ю́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Смольгава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юшкавічы. 21 кастрычніка 1924 года перайменаваны ў Смольгаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Смольгава. 2 студзеня 1925 года сельсавету вернута ранейшая назва, цэнтр — вёска Юшкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Камяжышча і Яромічы[1], 15 кастрычніка 1976 года — вёска Мардзвілавічы (злілася з вёскай Купнікі) і пасёлак Чырвоная Горка (зліўся з вёскай Забалаць)[2]. 19 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смольгава[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1332 чалавекі[4], з іх 94,7 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1082 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  3. Решение Любанского районного Совета депутатов от 19 июня 2009 г. № 128 О переносе административно-территориального центра Юшковичского сельсовета
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya