Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,88 км, даўжыня берагавой лініі 4,16 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 1,65 млн м³. Плошча вадазбору 18,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Вышыня схілаў катлавіны ад 3—5 (на паўднёвым усходзе) да 6—14 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У залівах берагі сплавінныя. Вакол возера ўчасткамі забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Дно плоскае, да глыбіні 2 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2—2,5 м. У Канашы ўпадае ручай з возера Усомля і выцякае ручай у возера Гомель.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)