Бахчысарайскі фантан

Бахчысарайскі фантан
Бахчисарайскій фонтанъ
Выданне
Тытульны аркуш першага выдання паэмы, 1824 год
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1821–1823
Дата першай публікацыі 1824
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Бахчысарайскі фантан» — другая паўднёвая байранічная паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ім у 1821—1823 гадах (час паўднёвай ссылкі) пад уплывам ад наведвання Бахчысарайскага палаца крымскіх ханаў.

Гісторыя стварэння

Пушкін з сям'ёй генерала Раеўскага наведаў Ханскі палац у Бахчысараі 7 верасня 1820 года. У яго лісце да Дэльвіга ёсць наступнае апісанне[1]:

" У Бахчысарай прыехаў я хворы. Я раней чуў пра дзіўны помнік закаханага хана. К** паэтычна апісвала мне яго, называючы la fontaine des larmes. Увайшоўшы ў палац, убачыў я сапсаваны фантан; з іржавай жалезнай трубкі па кроплях падала вада. Я абышоў палац з вялікім смуткам ад нядбаласці, у якой ён марнее, і ад паўеўрапейскіх пераробак некаторых пакояў. NN амаль гвалтам павёў мяне па старых сходах у руіны гарэма і на ханскія могілкі. "

Паэма была пачата ўвесну 1821 года. У лісце брату Пушкін пісаў пра непажаданасць публікацыі паэмы з той прычыны, што «многія месцы адносяцца да адной жанчыны, у якую я быў вельмі доўга і вельмі па-дурному закаханы». Асоба гэтай дамы цягам доўгага часу застаецца адным з нявырашаных пытанняў пушкіністыкі (т. зв. утоенае каханне Пушкіна)[2].

Беларускі пераклад

Паэма перакладзена на беларускую мову Міколам Хведаровічам (1937).

Крыніцы

  1. Пушкин, А. Отрывок из письма к Д.. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2012. Праверана 14 красавіка 2009.
  2. Гроссман, Л. П.. У истоков «Бахчисарайского фонтана». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 21 лістапада 2012. // Пушкин: Исследования и материалы / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1960. — Т. 3. — С. 49—100.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya