Іга Свёнтак
Іга Наталля Свёнтак (польск.: Iga Natalia Świątek; нар. 31 мая 2001, Варшава, Польшча) — польская тэнісістка. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі (2020, 2022, 2023, 2024) у асабістым разрадзе, шэрагу іншых буйных прафесійных турніраў. Першая ракетка свету згодна рэйтынгу WTA (2022, 2023). 4 чэрвеня 2022 года Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар. 8 чэрвеня 2024 года ў трэці раза запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі. Агульная інфармацыяБацька — Томаш Свёнтак (нар. 1964), удзельнік Алімпійскіх гульняў 1988 года ў спаборніцтвах па акадэмічным веславанні. У Ігі ёсць старэйшая сястра Агата, якая таксама займалася тэнісам, але рана завяршыла кар’еру праз траўмы. Некалькі гадоў з ёй працуе трэнер Петр Сежпутоўскі і спартыўны псіхолаг Дар’я Абрамовіч[4]. Іга Свёнтак — аматарка катоў, у яе ёсць чорная кошка па мянушцы Грапа[5]. Яна з задавальненнем чытае раманы Кена Фолета і слухае музыку. Перад матчамі яна слухае рок-музыку, асабліва Pearl Jam, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers і AC/DC. У вольны час яна слухае альтэрнатыўную музыку, джаз, соўл і поп-музыку[6]. Яна таксама з’яўляецца паклонніцай Тэйлар Свіфт[7], заяўляючы, што «калі я была маладзейшай і крыху заблыталася ў жыцці, калі я была падлеткам, калі я слухала [Свіфт], я не адчувала сябе самотнай. Акрамя таго, слухаючы яе песні, я вывучыла англійскую мову. Так што яна заўсёды была мне блізкай»[8][9]. У інтэрв’ю Tennis Channel яна назвала Мікаэлу Шыфрын добрым прыкладам для пераймання і сказала, што «вельмі паважае» яе[10]. Яна таксама згадала, што з’яўляецца паклонніцай актрысы Сандры Булак і яе фільмаў[11]. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia