Марыя Юр’еўна Шарапава
Марыя Юр’еўна Шарапава (руск.: Мария Юрьевна Шарапова, нар. 19 красавіка 1987, Нягань, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, РСФСР, СССР) — расійская прафесійная тэнісістка беларускага паходжання, заслужаны майстар спорту.
Біяграфія
![]() Бацькі Машы родам з Гомеля. За некалькі месяцаў да нараджэння дачкі яны пераехалі ў Сібір з-за неспрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, якая склалася па прычыне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, размешчанай ва Украіне. Марыя пачала займацца тэнісам у 4 гады, да таго часу яе сям’я ўжо жыла ў Сочы. Цікава, што бацька Машы, Юрый Віктаравіч Шарапаў, сябраваў з Аляксандрам Нікадзімавічам Кафельнікавым, бацькам Яўгена Кафельнікава і менавіта Яўген падарыў ёй першую ракетку. У 6 гадоў (у кастрычніку 1993 года) Шарапавай давялося згуляць з Марцінай Наўрацілавай, калі тая давала паказальны ўрок тэніса ў Маскве. Наўрацілава, разглядзеўшы талент у зусім яшчэ юнай тэнісістцы, настойліва параіла бацьку аддаць Машу ў амерыканскую тэнісную акадэмію Ніка Балецьеры. Бацька Марыі, які імкнуўся развіваць тэнісны талент дачкі, прыслухаўся да вялікай тэнісісткі і ў 1995 годзе пераехаў з Машай у ЗША. У 2007 годзе Марыя Шарапава стала Паслом добрай волі ААН, неаднаразова вылучала грашовыя сродкі на развіццё праектаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. 30 чэрвеня — 1 ліпеня 2010 года ажыццявіла паездку ў Гомельскую вобласць[4][5][6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia