Карлаўка (Брагінскі раён)
Ка́рлаўка[1] (трансліт.: Karlaŭka, руск.: Карловка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 58 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 12 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 188 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца 3 завулка. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска Карлаўка Кацічаў. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Карлаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне вёскі і яе наваколлі загінулі 18 салдат (пахаваны ў брацкіх магілах на могілках). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын). Ёсць бібліятэка, крама. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia