Карчоўскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Карчо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Карчова. ГісторыяУтвораны як Скробаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Скробава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карчова, сельсавет перайменаваны ў Карчоўскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе скасавана вёска Дольнае Скробава (злілася з вёскай Горнае Скробава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Карчоўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[4]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 12 вёсак: НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1056 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,7 % — палякі[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia