Цешаўлянскі сельсавет
Цешаўля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Цешаўле. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэшаўленскі сельсавет у складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чэшаўле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Перхавіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Люшнева і Марусіна[1]. У 1965 годзе сельсавет перайменаваны ў Цешаўлянскі, а цэнтр сельсавета атрымаў назву Цешаўля. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цешаўлянскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[2]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты пераданы ў Навамышскі сельсавет[3]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак і 8 вёсак[4]: Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia