Паланечкаўскі сельсавет
Палане́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Паланечка. ГісторыяУпершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ішкалдзеўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска Задзвея[2]. Сельсавет быў скасаваны 14 красавіка 1960 года, яго тэрыторыя была далучана да Вольнаўскага (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы) і Савіцкага (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы) сельсаветаў[3]. Быў паўторна ўтвораны 21 ліпеня 1986 года ў складзе Баранавіцкага раёна[4]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы і Шчарбовічы — былі далучаны да Вольнаўскага сельсавета[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавек[6], з іх 78,1 % — беларусы, 18,9 % — палякі[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia