Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча. ГісторыяГарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае Сяло[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета[2]. 26 чэрвеня 2013 года Гарадзішчанскі пасялковы савет (21 населены пункт: гарадскі пасёлак Гарадзішча, аграгарадок Арабаўшчына, вёскі Амнявічы, Боўцічы, Брыксічы, Вялікае Сяло, Гаранавічы, Грыбаўшчына, Душкаўцы, Зялёная, Калдычэва, Канюшоўшчына, Кісялі, Мастытычы, Мікулічы, Навасёлкі, Насейкі, Паручын, Пруды, Станкевічы і Ясянец) быў ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавета таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорнае, Несцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў[3]. СкладДа 2013 года ў склад Гарадзішчанскага пасялковага савета ўваходзілі 19 вёсак і 1 аграгарадок. НасельніцтваНасельніцтва Гарадзішчанскага пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 3760 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,1 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]. Насельніцтва Гарадзішчанскага сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia