Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бяроза)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудаваны ў 1998 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Каспяровіча. Асвячоны 7 чэрвеня кардыналам Казімірам Свёнтакам. Побач з храмам знаходзіцца дом святароў-палатынаў. АрхітэктураХрам выкананы паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі ў стылі стылізаванага рэнесансу. Стрыманую дынаміку архітэктурнай кампазіцыі галоўнага фасада ствараюць фланкіруючыя шатровыя вежы (два васьмерыкі на чацверыку), якія аб’яднаны завершанай двухгранным шчытом цэнтральнай фасаднай плоскасцю з вялікай арачнай нішай увахода. Над ім у тымпане шчыта ў арачнай нішы абраз. Архітэктурны рытм атынкаваных плоскасных фасадаў ствараюць арачныя праёмы, між’ярусныя прафіляваныя карнізы, плоскія лапаткі[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia