Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Пружаны)
Касцё́л Унебаўзя́цця Найсвяце́йшай Дзевы Мары́і, сустракаецца таксама варыянт Міхайлаўскі касцёл[1][2] — каталіцкі храм у Пружанах Пінскай дыяцэзіі, збудаваны ў 1883 годзе. Помнік архітэктуры неакласіцызму. ПабудоваУ сярэдзіне XIX стагоддзя было вырашана пабудаваць для каталікоў новы храм побач са старым драўляным, збудаваным яшчэ ў 1522 годзе. За яго пабудову ўзяўся мясцовы шляхціц Валенцій Швыкоўскі, які дзеля гэтай мэты запрасіў з Варшавы славутага архітэктара Генрыка Марконі. Аднак пасля падзей паўстання 1863 года яшчэ недабудаваны касцёл быў адабраны і перабудаваны пад праваслаўную царкву. Паколькі стары храм згарэў, вернікі-каталікі дамагаліся таго, каб у Пружанах быў хоць адзін касцёл. Урэшце ў 1877 дазвол быў атрыманы з умоваю, што касцёл не будзе ўзвышацца над іншымі пабудовамі горада, а 21 снежня 1878 года зацверджаны праект[3]. Узвядзенне храма ізноў фундаваў Валенцій Швыкоўскі; частку сродкаў (22 000 рублёў) выдзелілі царскія ўлады[4]. Храм узводзіўся на зямлі, выкупленай парафіянамі ў 1881 у памешчыка Быліны. Будаўніцтва касцёла скончылася ў 1883 годзе, 29 верасня ён быў перададзены духоўным уладам. Ля касцёла была збудаваная двухпавярховая званіца вышынёй амаль 8 метраў, у алтары якой былі змешчаныя абразы Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Божай з кляштару ў Бярозе-Картускай, Маці Божай Ружанцовай, Святога Антонія, Святога Міхаіла і інш. 8 верасня 1884 года касцёл быў асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, св. Ганны і Св. Карла Барамеа[4]. Мерапрыемствы зладзіў святар Караль Грынявіцкі. У 1886 побач была збудаваная драўляная плябанія. ГісторыяХрам зведаў значныя пашкоджанні ў Першую сусветную вайну: пацярпеў будынак, амаль знішчана арганная частка. У 1926—28 гадах вікарыем парафіі быў Фабіян Пачобут-Адляніцкі[5]. У 1929—1930 пры матэрыяльнай падтрымцы пружанскіх шляхціцаў Дзяконскага і Марачэўскага былі праведзеныя грунтоўныя аднаўленча-будаўнічыя працы. Храм поўнасцю адрамантавалі, замянілі дах і вокны, правялі электраасвятленне. Было адноўленае арганнае памяшканне. Перабудавалі і плябанію, пры якой з'явілася дадатковае памяшканне для парафіян. У 1939 годзе вікарыем быў пастаўлены Казімір Свёнтак. Пасля прыходу Саветаў быў арыштаваны, знаходзіўся ў турме. З прыходам нацыстаў вызвалены, вярнуўся ў касцёл і служыў да 17 снежня 1944, калі зноў быў арыштаваны бальшавікамі. Праз няпоўныя два гады ў Польшчу з'ехаў пробашч парафіі кс. Антоній Ройка (па-польску: Antoni Rojko), баючыся пераследу ўладаў. Вернікі працягвалі збірацца ў касцёле на малітвы нават без святара яшчэ два гады, пакуль ён не быў апячатаны 2 сакавіка 1948 года. 19 красавіка 1951 года райвыканкам вырашыў перабудаваць будынак пад Дом культуры. Драўляныя дэталі аргана выкарыстоўваліся для яго абагрэву[3], металічныя здадзены на металалом; касцёльнае ўбранства і вопратка пушчаны на пашыўку тэатральных касцюмаў[4]. Частка маёмасці была распрададзена. У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя вернікі сталі дамагацца вяртання касцёла. 4 жніўня 1991 ў Пружаны быў прысланы на душпастырскую дзейнасць кс. Эдвард Лоек, 2 снежня ўлады дазволілі правядзенне набажэнстваў у будынку Дома культуры ў нядзелі і святочныя дні. Першая мша адбылася ўжо 8 снежня 1991[6]. 1 лютага 1993 года вернуты каталікам і асвечаны ў гонар Маці Божай[3]. 6 лютага з гэтай нагоды ўрачыстую імшу цэлебраваў архібіскуп Казімір Свёнтак. Рэстаўрацыя цягнулася да 1998 года. Поўную інвентарызацыю і дакументацыю па рэканструкцыі бясплатна зрабіў прафесар Інстытута кансервацыі помнікаў Кракаўскай палітэхнікі Віктар Зін. Давялося аднаўляць чатыры слупы, якія трымалі скляпенні і дах. Разбураныя печы і коміны, пастаўленыя падчас перабудовы пад Дом культуры, заменены стары дах, вокны атрымалі свой ранейшы выгляд, і інш. 14 жніўня 1998 адбылася ўрачыстая рэкансекрацыя святыні. Акт пра гэта на беларускай і польскай мовах захоўваецца ў храме. Да 2005 года вакол касцёла была збудавана агароджа і ўпарадкаваная тэрыторыя. На месцы знішчанага за камуністамі помніку Хрысту Збаўцы пастаўлены юбілейны крыж да 2000-годдзя хрысціянства[6]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае строгую сіметрычна-восевую двух'ярусную кампазіцыю, яго асноўная прамавугольная плоскасць завершаная высокім шчытом з трохвугольным франтонам, пастаўленым на прамавугольны атык з бакавымі ўвагнутымі валютамі. Галоўны ўваход размешчаны ў глыбіні лоджыі, завершанай цыркульнай аркай. Бакавыя фасады рытмічна расчленены пілястрамі і прамавугольнымі ваконнымі праёмамі ў 2 ярусы. З прычыны таго, што ўладамі была агавораная ўмова, што будынак касцёла не мог быць вышэйшым за іншыя пабудовы горада, архітэктар адмовіўся ад узвядзення вежаў[7]. Скляпенні былі паднесены амаль пад самы дах, каб максімальна выкарыстаць адведзеную прастору. Святары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia