Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Вялікае Сяло)

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла
52°37′35″ пн. ш. 24°19′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікае Сяло
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Пружанскі дэканат
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/velikoe_se/…
Map

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вялікае Сяло Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Касцёл быў збудаваны ў канцы XX стагоддзя, у 1990-х гадах з цэглы. Фундатарам будаўніцтва выступіў біскуп, што нарадзіўся ў суседняе вёсцы Стараволя — Казімір Велікаселец[1].

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з бакавымі сакрысціямі, накрытымі агульным двухсхільным дахам, над карнізам якога выступаюць двухгранныя ліштвы арачных аконных праёмаў бакавых фасадаў. Да франтальнага фасада далучана чатырохгранная вежа-званіца пад двухгранным пакрыццём; яе першы ярус вырашаны двухгранным парталам арачнага ўваходнага праёма[2].

Зноскі

  1. https://pruzana.wordpress.com/2016/12/04/kasciol-michaila-archanhiela/ Архівавана 27 мая 2019.
  2. ВЯЛІКАСЕЛЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА МІХАІЛА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019. Праверана 15 кастрычніка 2019.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya