Касцёл Святога Юзафа (Лунінец)

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юзафа
52°14′25″ пн. ш. 26°48′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

У 1931 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў у Лунінцы новы будынак касцёла парафіі Святога Юзафа. Касцёл быў кансакраваны 11 ліпеня 1935 года біскупам з Пінска Казімірам Букрабам. Больш як 15 святароў працавалі ў Лунінецкім касцёле Святога Юзафа да канчатковага закрыцця яго савецкімі ўладамі ў 1948 г[1].

Будынак выкарыстоўвалі як склад, потым яго перадалі пад раённы Дом культуры: тут ладзіліся канцэрты і праводзіліся моладзевыя дыскатэкі. Вежу, якая надавала будунку асаблівую прывабнасць, разбурылі.

Пасля распаду СССР Дом культуры пераехаў у частку былога гаркама партыі, касцёл аддалі вернікам ХВЕ. Аднак каталікі праз суд вярнулі будынак парафіі[2].

Першая Імша адбылася ў будынку Лунінецкага касцёла 13 красавіка 1997 года.

Архітэктура

Помнік архітэктуры гістарызму з рысамі неакласіцызму і неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. 3 тыльнага боку далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда пад вальмавым пакрыццём. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваны пілястрамі на тры праслы, у цэнтральным з якіх прамавугольны ўваходны праём і акно-ружа над ім. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з замковым каменем над перамычкамі і контрфорсамі ў прасценках[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://luninec.by2.by/luninets.html
  2. https://media-polesye.by/news/kascyol-svyatoga-iosifa-u-lunincy-svyataya-imsha-i-poglyad-u-minulae-24218
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2018. Праверана 5 кастрычніка 2019.

Літаратура

Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.


Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya