Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Лагішын)
Петрапаўлаўскі касцёл — помнік архітэктуры неаготыкі ў г. п. Лагішыне Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Адносіцца да Пінскага дэканата Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, пабудаваны ў 1909 годзе. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000568)[1]. ГісторыяПершы каталіцкі храм у Лагішыне быў пабудаваны ў 1634 годзе па фундацыі Альбрэхта Станіслава Радзівіла, які тым часам быў уладальнікам мястэчка[2]. Пасля паўстання 1863 года храм быў адабраны ў каталікоў царскімі ўладамі і перададзены праваслаўным. У 1893 годзе царква была разабрана і перанесена на могілкі, дзе згарэла чатырма гадамі пазней[2]. У каталікоў Лагішына свайго храма не было да пачатку XX стагоддзя. Пасля аб'яўлення «маніфеста аб верацярпімасці» ў 1905 годзе каталікі атрымалі магчымасць пабудаваць новы касцёл. Будаўніцтва вялося з 1907 па 1909 год, неагатычны цагляны храм быў асвечаны ў 1913 годзе ў імя апосталаў Пятра і Паўла. АрхітэктураХрам — мураваны, прамавугольны ў плане; да яго асноўнага аб'ёму па падоўжнай восі далучаны 4-ярусная шатровая званіца і 5-гранная апсіда. Сцены расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Асіметрыю ў агульную кампазіцыю ўносяць прыбудовы да апсіды сакрысціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вырашаны стральчатым парталам з вімпергам. Дэкаратыўна-мастацкі акцэнт інтэр'ера — драўляны алтар, антаблемент якога фланкіруюць пазалочаныя анёлы. У касцёле знаходзіцца абраз Маці Божай Лагішынскай. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia